З 1 чэрвеня ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі працуе выстава адной карціны, прымеркаваная да 165-годдзя з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Каровіна - рускага мастака, настаўніка В. К. Бялыніцкага-Бірулі. На выставе вы зможаце нацешыцца адной з самых вядомых работ мастака, напоўненай сацыяльнай і псіхалагічнай драмай, сапраўднай жыццёвай праўдай і вастрынёй перажыванняў - карцінай "На міру".
Выхадныя - панядзелак і аўторак.