Каляда, каляда, адхіляйце брама! Вяртанне да вытокаў

16 января 2022 в 17:30
Поделиться
Класснуть
Отправить

Цёмнымі зімовымі вечарамі нашы продкі збіраліся ўсей сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Традыцыі святкавання Каляд захаваліся і да нашых дзён.

Зараз перамесцімся ў музей этнаграфіі і паспрабуем ўявіць сябе жыхарамі вёскі з мінулага, што ўвесь год з нецярпеннем чакалі каляд, каб сабрацца з роднымі і сябрамі, смачна паесці і акунуцца ў містычную атмасферу свята.

Что за свята? Разбярэмся

Святкаванне Каляд мае язычніцкія карані. Лічыцца, што назва ўтварылась ад слова «кола» - «сонца». Ў мінулым Каляды азначалі пачатак года. Святкаваць пачыналі 25 снежня і да 6 студзеня. А калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, Каляды сталі адзначаць с 6 па 19 студзеня.

Ад паста, да шыкоўнай вячоркі

Калядам папярэднічаў строгі шасцітыднёвы пост, моладзі і дзецям забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя гульні. Свята чакалі з нецярплівасцю.

Сустракаць Каляды належала чыстымі і фізічна, і духоўна. Таму перад святам заўсёды рабілі генеральную ўборку ў хаце, шылі новую вопратку ці апраналі ўсё самае лепшае, мыліся ў бані.

Падчас Каляд праводзілі тры абрадавыя вячэры (куцці) з розніцай прыкладна ў тыдзень. Куцця — гэта густая каша, прыгатаваная з ячменю і запраўленая мёдам, якая абавязкова падавінна была быць на стале.

Містычныя абрады і гульні

Калядныя дні лічыліся магічнымі, таму многія дзяўчыны хацелі паспрабаваць адгадаць свой лёс і збіраліся разам для розным містычных рытуалаў.
Спосабаў варажбы было вялікае мноства. Самы вядомы з іх — кідаць боцік з левай нагі праз плячо. У які бок глядзеў насок, адтуль і павінен быў прыйсці жаніх.

Раскажу вам пра яшчэ адзін. Назва яго - «кальцо».

Бярэцца рэшата, засыпаецца крупамі ці збожжам і разам з ім змешваюцца кольцы - меднае, срэбнае, з каменьчыкам і залатое. Усё гэта перамешваецца, і кожная дзяўчына зачэрпвае жменю з рэшата. Калі кальцо трапілася меднае - выйдзеш замуж за бедняка, срэбнае - за простага хлопца, з каменьчыкам - за баярына, залатое - за купца.

Дзеці збіраліся на вуліцы і гулялі ў розныя гульні. У некаторыя з такіх мы згулялі ў музеі.

«Шкут, шкут, выхадзі на кут!»

Выбіраўся вядучы, які павінен уважліва сачыць, каму з гульцоў неўзаметку ў рукі паклалі нешта. Калі кіроўны не адгадаў, то "шкут" - той у каго ў далоньках прадмет - павінен уцячы ад кіроўнага.

Усімі любімая гульня «ручаёк»

Выбіраецца кіроўны, астатнія падзяляюцца на пары. Пары ўстаюць сябар за сябрам, утварачы калідор і паднімаючы рукі ўгару. Кіроўны ўваходзіць у створаны калідор з аднаго канца і рухаецца ў іншы канец калідора, па дарозе выбіраючы сабе пары. Новая пара разам ідзе ў канец «раўчука» і ўстае там, падняўшы рукі ўверх. Гулец, які вызваліўся, становіцца кіроўным, ідзе ў пачатак «раўчука» і заходзіць у калідор, выбіраючы сабе чалавека для пары і гэтак далей, пакуль усім не надакучыць гуляць.

Інфармацыйны аддзел партала vMogileve.by

Фота: Андрэй Маўрын для партала vMogileve.by

Чытайце гэтак жа:
Калі неба зышлося з зямлей ў Магілёве
Чем обернулась поездка в такси? Спойлер: без криминала
Славянская суббота: история кукол-оберегов

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.