З 21 лістапада пачала работу выстава «Маляванкі» з калекцыі Музея беларускай маляванкі горада Заслаўля.
Маляванкі — гэта асаблівы від народнага мастацтва Беларусі. Яны ўяўляюць сабой вялікія дываны-карціны, напісаныя мастакамі-самавучкамі на палатне або мешкавіне алеем або клеевымі фарбамі. На выставе прадстаўлены работы мастакоў з народа і знакамітых майстроў гэтага мастацтва: Язэпа Драздовіча і Алены Кіш і інш.
Выстава працягнецца да 18 студзеня 2026 года.
