завтра, 23 февраля | Дворец культуры области | вход свободный | 14:00 |
З гэтай нагоды тэатр-студыя і народны тэатр Палаца культуры вобласці падрыхтавалі акторскія чытанні “Спрадвечныя сцежкі”.
Імпрэза абдудзецца 23 лютага 2025г. ў малой тэатральнай зале.
Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню нашай мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. І ў гэты дзень галоўным аб’ектам увагі становіцца тытульнай мова нацыі — беларуская.
У імпрэзе прагучаць алегарычныя апавяданні Якуба Коласа з кнігі “Казкі жыцця”; творчыя набыткі паэтаў 20 века Сяргея Дзяргая і Таісы Бондар, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Цвірка; прагучаць урыўкі з аповесцей Івана Шамякіна і Галіны Васілеўскай.
У літаратурных творах, прасякнутых жыццялюбствам, шчырымі пачуццямі і перажываннямі, любоўю да зямлі продкаў, творцы разважаюць пра мінулае і сучаснасць, паэзію і ўнутраны свет чалавека, пра бацькоўскі кут і повязь пакаленняў, сапраўднае сяброўства і каханне.
Праз акторкія чытанні гледачы далучаюцца да высокіх мастацкіх твораў, якія вучаць мудрасці, міласэрнасці, спагады, выхоўваюць патрыятызм і любоў да роднага беларускага слова.