У Магілёў прыязджае Палескі драмтэатр. Нас чакае містычная гісторыя!

9 ноября 2024 в 16:05
Поделиться
Класснуть
Отправить

Палескі драматычны тэатр з Пінска прыедзе ў Магілёў са спектаклем «Пан Твардоўскі» 1 снежня.

У спектаклі шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну — дух Барбары Радзівіл.

Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай насуперак усім ворагам кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца, што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару… Змрочная атмасфера сярэднявечча, сапраўднае каханне, палацавыя інтрыгі і перавароты, магічныя пераўтваранні і нават выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету...

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.