Прэм'ера спектакля «Трыбунал»

13 января 2026 в 17:26
Поделиться
Класснуть
Отправить

30 і 31 студзеня Магілёўскі абласны драматычны тэатр запрашае на прэм'еру спектакля «Трыбунал».

Спектакль створаны паводле культавай п'есы класіка беларускай літаратуры Андрэя Макаёнка. Гэта выбух эмоцый, нястрымная энергія і глыбіня, ад якой сціскае сэрца. Рухавы спектакль, які не пакіне нікога абыякавым.

РэжысёрКаміля Хусаінава
ХарэографДзмітрый Мурау́ёу́
Тэксты песеньАлена Крыванос

1942 год. Беларуская вёска, акупаваная нямецкімі войскамі. У адным з дамоў гэтай вёскі жыве сям'я пастуха Цярэшкі: яго малодшы сын Валодзька, нявестка Надзейка і Паліна — жонка Цярэшкі. Паліна — галава сям'і. Мір і парадак у хаце на яе плячах. Яна прымае рашэнні ў складаных сітуацыях, не дазваляе хаосу вайны пракрасціся ў іх жыццё. Паліна — генерал сям'і, і, здавалася б, усё пад яе кантролем… Пакуль Цярэшка не прыносіць вестку аб тым, што яго прызначылі старастам і зараз ён будзе служыць нямецкаму ўраду.

«Трыбунал» — п'еса, у якой перамяшаны грубы народны гумар і высокія драматычныя моманты, шум жыцця і цішыня смерці, смех і слёзы, тое, што чалавек можа пераадолець, і тое, дзе ён бяссільны.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.