Адразу тры дыктоўкі адбудзецца ў Магілёве ў рамках Тыдня роднай мовы

19 февраля 2020 в 13:25
Поделиться
Класснуть
Отправить

Ў Магілёўскай вобласці пачаўся Тыдзень роднай мовы у рамках якога усіх жадаючых магілёўцаў запрашаюць напісаць дыктоўку. Гэта можна зрабіць 21 і 23 лютага. Расказваем, дзе і як прыняць удзел.

21 лютага, пятніца

У пятніцу адбудзецца адразу дзве дыктоўкі: у МГУ ім. Кулешова і Цэнтральнай Бібліятэцы. Першая пачнецца ў 11:30 ў чытальнай зале ўніверсітэта. Чытаць яе будзе голас радыёстанцыі «Радыё Магілёў» — Марына Касьянава. Дыктоўка «Прага да ведаў» ў бібліятэцы імя Карла Маркса ладзіцца сумесна з ТБМ і прысвечана 90-годдзю са дня нараджэння Ўладзіміра Караткевіча. Яна пачнецца ў 16:00. Абавязкова патрэбен папярэдні запіс па тэлефоне 22-95-78.

23 лютага, нядзеля

«Беларуская дыктоўка-2020» пачне свой старт ў 13:00. Яе удзельнікі пасля заканчэння дыктоўкі маюць магчымачць убачыць прэм’еру літаратурна-музычнай імпрэзы «Беларускі каляндар», падрыхтованую фальклорным гуртам «Покліч», народны тэатр і дзіцячая студыя тэатральнага мастацтва Палаца культуры вобласці. У аснове сюжэту — вершы паэтаў пра сезоны года і найбольш значныя святы, абрады, шматлікія вуснапаэтычныя творы, што раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў беларусаў. Імпрэза разлічана на шырокае кола гледачоў. Пачатак у 14:00. Уваход вольны.

Іншыя мерапрыемствы прысвечаные Тыдню роднай мовы шукайце ў афішы.

Информационный отдел vMogileve.by

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.