Вынiкi конкурсу «Душа жывая акварелi» падвялi ў Магiлёве

30 ноября 2021 в 10:33
Поделиться
Класснуть
Отправить

Рэспубліканскі конкурс акварэлі арганізаваў мастацкі музеям імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Ён прымеркаваны да 75-годдзя магілёўскага мастака Ф. С. Кісялёва i Міжнароднага дня акварэлі.

Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай, вышэйшай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах, выкладчыкаў выяўленчага мастацтва. Галоўная яго мэта — папулярызацыі выяўленчага мастацтва роднага краю і павышэння актыўнасці выкладчыкаў.

На конкурс даслалі 341 работ з 86 устаноў адукацыі і культуры з розных куткоў Беларусі. Па выніках конкурсу абраны 4 выканаўцы-пераможцы І-й ступені. Сярод іх:

  • Сапранкова Марыя. «Восень» (Дзіцячая школа выяўленчага мастацтва г. Клімавічы)
  • Багамолава Дар'я. «Ціхі вечар» (Дзіцячая школа мастацтваў Кіраўска)
  • Сашына Кацярына. «Прыгажосць майго краю» (СШ №2, г. Асіповічы)

Сярод выкладчыкаў дыплом І-й ступені атрымаў Петрачэнка Сяргей Уладзіміравіч за работу «Зімой у вёсцы» (Дзіцячая школа выяўленчага мастацтва, г. Клімавічы).

Акрамя дыпломаў, пераможцам уручылі галоўны прыз — арыгінальны мастацкі твор магілёўскага мастака-акварэліста Ф. С. Кісялёва.

Сярод пераможцаў ёсць i прадстаўнiкi магiлеўскiх устаноў:
Сярод навучэнцаў

  • 3 месца – Гланчанка Варвара. «Фарбы восені ў кожнага свае» (Школа мастацтваў № 6, г. Магілёў)
Сярод выкладчыкаў
  • 2 месца – Будкевіч Ларыса Васільеўна. «Адліга» (Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў)
  • 3 месца – Oкунёва Вольга Мікалаеўна. «Восеньскае сонца ў залатой Лістоце». (Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў).

Пераможцаў ІІ-й і ІІІ-й ступеняў узнагародзiлi дыпломамі, альбомамі па выяўленчым мастацтве і каталогамі твораў Ф. С. Кісялёва.

По информации художественного музея им. Бялыницкого-Бирули.
Фото художественного музея им. Бялыницкого-Бирули.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.