Гастролі Купалаўскага тэатра ў Магілёве

16 мая 2024 в 08:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Толькі на адзін дзень — 26 чэрвеня — музычная камедыя "Пісаравы імяніны" завітае ў Магілёўскі драматычны тэатр.

Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на сцэне Купалаўскага тэатра ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару!

У чэрвені Купалаўскі тэатр выступіць у Магілеве. Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.