Выставка " Красота и мода 19-21 вв."

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

28 красавіка ў выставачнай зале УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р. Раманава» адкрываецца выстава «АД КРЫНАЛІНУ ДА МІНІ-СПАДНІЦЫ. АД ТУРНЮРУ ДА СПОРТ-ШЫКА. АД КАРСЕТУ ДА АВЕРСАЙЗ» з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай «Прыгажосць і мода XIX–XXI стст.».

Аўтар калекцыі - Таццяна Фядосава, член Беларускага саюза дызайнераў, калекцыянер, стыліст, імідж-дызайнер.

На выставе будуць прадстаўлены 446 прадметаў са збору калекцыі Таццяны Фядосавай «Прыгажосць і мода XIX–XXI стст.», якая налічвае больш за 800 прадметаў – аўтэнтычныя сукенкі, аксэсуары, прадметы ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, часопісы і парфумерыя, якія адлюстроўваюць прыгажосці і моды апошніх 160 гадоў. Прадметы са збору «Прыгажосць і мода XIX–XXI стст.» прымалі ўдзел у выставачных праектах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, у выставах цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, у мерапрыемствах Беларускага саюза дызайнераў і на адкрыцці першага сезона Тыдня моды Беларусі, а таксама на модных форумах і мерапрыемствах. Персанальныя выставы калекцыі Таццяны Фядосавай адбыліся ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (сенатарская зала Новага Замка), Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, музеі-запаведніку Нясвіжскі замак, сядзібе Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе.

Адкрыцце выстаўкі адбудзецца 28 красавіка ў 15:00.

Цана білетаў: 4 рублі дзіцячы, 7 рублеў дарослы, больш за 5 чалавек - па 5 рублеў.

Тэлефон для даведак: 64-14-50, 64-10-14