Сталіца Оставить отзыв

Радыёстанцыя «Сталіца» - структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, створанае на базе былой Мінскай абласной рэдакцыі Беларускага радыё, якая вяла вяшчанне 2 гадзіны ў суткі на Мінск і Мінскую вобласць. Пасля сур'ёзнай тэхнічнай мадэрнізацыі і прадуманай арганізацыйнай рэструктурызацыі, рэдакцыя ператварылася ў сучасную радыёстанцыю.

З моманту свайго нараджэння – 21 верасня 1998 года – прытрымліваецца прынцыпу «Радыё «Сталіца» – наша радыё».
Перад стваральнікамі стаяла нялёгкая задача: стварыць дзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю, здольную канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. З гонарам можна сказаць, што калектыў з гэтай задачай справіўся і даказаў, што дзяржаўнае радыё можа быць цікавым, прэстыжным, канкурэнтаздольным.

Сёння «Сталіца» вяшчае 24 гадзіны ў суткі на ўльтракароткіх хвалях па ўсёй рэспубліцы і на частаце 71,18 FM у Магілёве. Слухаюць яе і ва ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу праз Інтэрнэт.

Вы владелец компании «Сталіца»?
Вы можете управлять этой страницей — подробнее
Телефоны:
+375 (17) 284-37-89 студия
Показать телефоны
+375 (17) 389-60-78 рекламная служба
+375 (17) 284-45-22 отдел музыкальных программ
Сообщить об ошибке
Время вещания:
Круглосуточно (без выходных)