Чалавек, заставайся чалавекам! (12+)

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

26 чэрвеня ў 18:00 запрашаем на прэм’еру спектакля па матывах апавядання В.Быкава “Адна ноч”.

Рэжысёр-пастаноўшчыкМарыя Гуцава
Мастак-пастаноўшчыкЛідзія Малашэнка
Музычнае афармленнеСабіна Пятроўская, Ала Шаранкова, Максім Кошалеў
Узроставыя рэкамендацыі12+
  • Квіткі можна набыць у касе тэатра або забраніраваць па тэлефоне 8 (0222) 71-30-15. Таксама даступны сэрвіс куплі квіткоў анлайн.
Тэлефоны:
  • адміністратары +375 (222) 32-26-90, 74-10-60
  • каса +375 (222) 71-30-15

Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае заставіць жыццё немцу. Аб’яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце з падвала, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў.

Спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.

Игроки (12+). Афиша спектаклей
14 — 28 июля
Лес (12+). Афиша спектаклей
27 июля